Фота Pexels
12 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Адміністрацыя прэзідэнта ЗША Дональда Трампа можа закрыць некалькі консульстваў краіны па ўсім свеце, каб скараціць расходы Дзярждэпартамента. Аб гэтым паведамляе ТАСС са спасылкай на тэлеканал NBC.
Паводле інфармацыі крыніц тэлеканала, размова ідзе аб консульствах на ціхаакіянскіх астравах, у Канадзе і Мексіцы, а таксама ў Еўропе, у прыватнасці ў Германіі і Францыі. На тэлеканале падкрэслілі, што Дональд Трамп ужо азнаёмлены з гэтай ініцыятывай, але рашэнне пакуль ніякага не прыняў. Дзярждэпартамент у сваю чаргу запытаў у консульстваў звесткі аб іх дзейнасці.
Адразу пасля інаўгурацыі Трампа 20 студзеня ведамства па павышэнні эфектыўнасці ўрада (DOGE) мільярдэра Ілана Маска пачало маштабную праверку расходных артыкулаў бюджэту ЗША. Усяго бізнесмен разлічвае скараціць дзяржаўныя расходы на $2 трлн.-0-