Фота з архіва
15 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Ваенна-паветраныя сілы (ВПС) Рэспублікі Карэя і ЗША правялі сумесныя вучэнні з разгортваннем амерыканскіх стратэгічных бамбардзіроўшчыкаў B-1B. Аб гэтым паведамляе газета "Известия" са спасылкай на крыніцы.
У вучэннях таксама прымалі ўдзел знішчальнікі F-35A і F-16 паўднёвакарэйскіх ВПС і амерыканскія знішчальнікі F-16.
Міністэрства нацыянальнай абароны Рэспублікі Карэя растлумачыла, што вучэнні былі праведзены з мэтай прадэманстраваць аб'яднаныя магчымасці пашыранага стрымлівання Рэспублікі Карэя і ЗША, якія даюць магчымасць справіцца з пастаяннай пагрозай, што зыходзіць ад перадавых ядзерных і ракетных сіл КНДР, і ўмацаваць аператыўную сумяшчальнасць агульных сіл.
Паводле інфармацыі KBS, Сеул і Вашынгтон прадоўжаць пашыраць сумесныя вучэнні па стрымліванні пагроз і рэагаванні на іх на аснове цеснага супрацоўніцтва для ўмацавання ўзаемадзеяння ў рамках паўднёвакарэйска-амерыканскага альянсу.
Паводле даных агенцтва Yonhap, ЗША, Рэспубліка Карэя і Японія паблізу Карэйскага паўвострава 15 студзеня правялі сумесныя паветраныя вучэнні ў адказ на запуск Пхеньянам балістычных ракет малой далёкасці ў бок Японскага мора. Як паведамляецца, у вучэннях прымалі ўдзел амерыканскі стратэгічны бамбардзіроўшчык B-1B Lancer, паўднёвакарэйскія знішчальнікі F-15K і японскія знішчальнікі Mitsubishi F-2.-0-