ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Панядзелак, 27 студзеня 2020
Мінск Суцэльная воблачнасць 0°C
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
07 лістапада 2019, 16:39

ЗША і Кітай дамовіліся аб паэтапнай адмене пошлін на тавары

Гаа Фэн. Фота Reuters
Гаа Фэн. Фота Reuters

7 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Злучаныя Штаты Амерыкі і Кітай дамовіліся аб узаемнай паэтапнай адмене пошлін на тавары, якія былі ўведзены ў час шматмесячнай гандлёвай вайны, паведамляе Reuters.

У прыватнасці, чакаецца, што ЗША адмовяцца ад увядзення пошлін, якое было запланавана на 15 снежня і датычылася імпарту з Кітая на суму каля $156 млрд, уключаючы мабільныя тэлефоны, ноўтбукі і цацкі.

Як адзначыў афіцыйны прадстаўнік Міністэрства камерцыі КНР Гаа Фэн, адмена пошлін з'яўляецца важнай умовай для заключэння гандлёвага пагаднення з ЗША. "Гандлёвая вайна пачалася з тарыфаў і павінна скончыцца адменай тарыфаў", - сказаў Гаа Фэн.

Паводле яго слоў, за апошнія два тыдні ўдзельнікі перагавораў з абодвух бакоў правялі сур'ёзныя і канструктыўныя дыскусіі. Бакі згадзіліся адмяніць дадатковыя тарыфы паэтапна, дадаў афіцыйны прадстаўнік Міністэрства камерцыі КНР, аднак канкрэтныя тэрміны не ўдакладняюцца.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі