Фота Пентагона
9 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Больш за 300 ваенных самалётаў прымаюць удзел у пачатых у раёне Японіі буйнамаштабных вучэннях амерыканскіх і японскіх Ваенна-паветраных сіл Resolute Force Pacific. Аб гэтым паведамляе ТАСС.
Адзначаецца, што для правядзення вучэнняў амерыканская авіяцыя была перакінута з асноўнай тэрыторыі ЗША і з Гавайскіх астравоў. Манеўры прадоўжацца да 4 жніўня.
З абодвух бакоў задзейнічаны знішчальнікі пятага пакалення F-35, а таксама F-15 і F-16. Манеўры будуць праводзіцца з выкарыстаннем шасці баз ВПС на тэрыторыі Японіі. Значная частка самалётаў будзе выкарыстоўвацца ў адпрацоўцы ўзаемадзеяння па абароне паветранай прасторы ўсёй японскай тэрыторыі і прылеглых раёнаў.-0-