ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Серада, 20 студзеня 2021
Мінск Пераменная воблачнасць -11°C
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
13 студзеня 2021, 13:49

ЗША будуць патрабаваць тэсты на COVID-19 ад усіх пасажыраў міжнародных рэйсаў

Фота з архіва
Фота з архіва

13 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. ЗША будуць патрабаваць адмоўныя тэсты на COVID-19 ад пасажыраў, якія прыбываюць міжнароднымі рэйсамі, паведамляе Reuters.

Амаль усім авіяпасажырам, уключаючы грамадзян ЗША, неабходна будзе прад'явіць адмоўны тэст на каранавірус, зроблены не раней як за тры дні да паездкі, або дакументальна пацвердзіць выздараўленне. Новыя правілы ўступяць у сілу 26 студзеня.

Прытрымлівацца патрабаванняў павінны ўсе падарожнікі ва ўзросце ад 2 гадоў, за выключэннем пасажыраў, якія едуць транзітам праз Злучаныя Штаты. Цэнтр па кантролі і прафілактыцы захворванняў ЗША таксама разгледзіць магчымасць адмовы ад абавязковага тэсціравання для пасажыраў з краін, якія не маюць магчымасць тэсціравання.

Пастанова значна пашырае патрабаванні, якія выстаўляліся з 28 снежня толькі да падарожнікаў, якія прыбываюць з Вялікабрытаніі.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі