Фота Pixabay
5 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Вашынгтон адправіў Варшаве першую партыю танкаў Abrams найноўшай версіі M1A2 SEPv3, паведамляе выданне Defence24.
"Першая партыя танкаў M1A2 SEPv3 для польскіх ваенных ужо ў дарозе. У мэтах бяспекі вытворца не пазначае колькасць адпраўленых машын, назву судна, на якім яны плывуць, а таксама даты адпраўлення або прыбыцця ў адзін з партоў Польшчы", - гаворыцца ў матэрыяле.
Паведамляецца, што баявыя машыны прыбудуць у Польшчу на працягу некалькіх тыдняў. Выданне піша, што тэхніка прыбудзе раней за ўзгоднены тэрмін, Варшава чакала першыя танкі толькі ў пачатку 2025 года. Пастаўкі плануецца завяршыць у канцы 2026 года.
Польшча ў 2022 годзе падпісала кантракт з ЗША на закупку 250 танкаў Abrams найноўшай версіі M1A2 SEPv3 і дапаможнага абсталявання - машын тэхнічнай падтрымкі і штурмавых мастоў.-0-