Сцяг Серада, 24 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
15 кастрычніка 2021, 18:29

ЗША адкрыюць граніцы для цалкам прышчэпленых іншаземцаў 8 лістапада

15 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Улады ЗША 8 лістапада здымуць абмежаванні на перасячэнне граніцы для цалкам вакцынаваных ад каранавіруса падарожнікаў з іншых краін. Аб гэтым у пятніцу паведаміла агенцтва Reuters са спасылкай на крыніцу ў Белым доме, піша ТАСС.

Паводле яго даных, аб адпаведным рашэнні будзе паведамлена 15 кастрычніка. Размова ідзе аб сухапутных межах і аэрапортах.

Абмежаванні на ўезд іншаземцаў у Злучаныя Штаты без крайняй неабходнасці ўвялі ў сакавіку 2020 года, пасля таго як Сусветная Арганізацыя Аховы здароўя аб'явіла аб пачатку пандэміі.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі