Сцяг Аўторак, 16 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
04 лістапада 2021, 12:57

Знойдзены другі самапісец самалёта Ан-12, што разбіўся пад Іркуцкам

4 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Параметрычны самапісец самалёта Ан-12, што разбіўся ў сераду ў Іркуцкай вобласці, знойдзены. Аб гэтым ТАСС паведамілі ва Усходне-Сібірскай транспартнай пракуратуры.

"Знойдзена два самапісцы - маўленчы і параметрычны. Маўленчы ўжо забралі. Параметрычны знаходзіцца ў хваставой частцы самалёта, яго трэба дастаць", - расказаў субяседнік агенцтва. Ён дадаў, што на месцы працуюць супрацоўнікі СК РФ.

Самалёт Ан-12 авіякампаніі "Гродна", што ляцеў з Якуцка ў Іркуцк з грузам прадуктаў на борце, знік з радараў у сераду ў 14.45. Пазней борт знайшлі за сем кіламетраў ад Іркуцка ў раёне населенага пункта Піваварыха. На борце знаходзілася дзевяць чалавек, усе яны загінулі. Сярод версій крушэння следства разглядае памылку пілатавання, умовы надвор'я, а таксама тэхнічную няспраўнасць паветранага судна.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі