Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
11 сакавіка 2019, 16:13

Знойдзена чорная скрыня Boeing, які разбіўся ў Эфіопіі

11 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. На месцы крушэння авіялайнера Boeing 737 МАХ авіякампаніі Ethiopian Airlines знойдзены яго бартавы самапісец, паведамляе Reuters са спасылкай на дзяржаўнае тэлебачанне Эфіопіі.

Самалёт Boeing 737 MAX, які ляцеў з Адыс-Абебы ў Найробі, пацярпеў крушэнне недалёка ад горада Дэбрэ-Зэйт, у выніку чаго загінулі 157 чалавек, у тым ліку 149 пасажыраў і 8 членаў экіпажа. Сярод загінулых - прадстаўнікі 35 краін.

Паводле існуючых звестак, лайнер вылецеў у 08.38 з Міжнароднага аэрапорта Боле, кантакт з ім знік у 08.44. Дакладныя прычыны авіякатастрофы ўстанаўліваюцца.

У сувязі з катастрофай кітайскія авіялініі часова адмовіліся ад эксплуатацыі амаль 100 самалётаў Boeing 737 MAX 8, якія знаходзяцца ў іх распараджэнні, у мэтах гарантавання бяспекі сваіх авіяпералётаў. Аднак большасць сусветных авіяперавозчыкаў пасля трагедыі прадоўжылі выкарыстоўваць гэту мадэль Boeing.

Стала вядома, што ў сувязі з катастрофай амерыканская карпарацыя Boeing адмяніла прэзентацыю шырокафюзеляжнага самалёта Boeing 777x, запланаваную на 13 сакавіка. На фоне таго, што здарылася, акцыі кампаніі ўпалі амаль на 10 працэнтаў.

Нагадаем, яшчэ адзін такі ж авіялайнер пацярпеў крушэнне ў Інданезіі ў 2018 годзе, тады самалёт разбіўся праз 13 мінут пасля ўзлёту, загінулі 189 чалавек. Boeing 737 MAX - чацвёртае, найноўшае пакаленне самалётаў Boeing 737. Іх эксплуатацыя пачалася ў 2017 годзе. Варыянт 737 MAX 8 - самы прадаваемы самалёт у гісторыі Boeing.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі