Сцяг Субота, 20 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
28 студзеня 2020, 11:05

Знішчальнік Су-30 разбіўся ў Алжыры

28 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. На паўночным усходзе Алжыра ў панядзелак увечары пацярпеў крушэнне знішчальнік Су-30. Аб гэтым паведамляе ТАСС са спасылкай на алжырскі тэлеканал En Nahar.

Паводле папярэдніх даных, у выніку катастрофы, што здарылася ў час планавых вучэнняў, абодва летчыкі загінулі. На месца здарэння адразу прыбылі медыкі і супрацоўнікі сіл бяспекі. Прычына аварыі ўстанаўліваецца.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі