
15 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі заявіў, што ўкраінскія ўлады пачалі атрымліваць узбраенні ад заходніх краін яшчэ ў канцы 2021 года. Аб гэтым ён сказаў у інтэрв'ю ВВС, апублікаваным на сайце брытанскай вяшчальнай карпарацыі.
Уладзімір Зяленскі адказаў сцвярджальна на пытанне журналіста ВВС, ці атрымлівала Украіна ўзбраенне яшчэ ў снежні і студзені, непакоячыся наконт магчымай вайны з Расіяй. "Так, так і ёсць", - пацвердзіў прэзідэнт Украіны.
"Менавіта таму мы хацелі ў НАТА. Менавіта таму мы стабілізавалі сітуацыю ва Украіне. Менавіта таму нам было неабходна моцнае кіраўніцтва маёй каманды. Менавіта таму мы змагаліся з некаторымі палітычнымі групамі ўнутры нашай краіны, групамі, на якія Расія траціла грошы. Мы пачалі гэту вайну яшчэ раней", - заявіў Уладзімір Зяленскі.-0-