Сцяг Чацвер, 25 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
01 лістапада 2021, 17:33

Зяленскі ўзначаліў антырэйтынг украінскіх палітыкаў

1 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі ўзначаліў антырэйтынг украінскіх палітыкаў. Гэта вынікае з даных сацапытання, вынікі якога апублікаваны на сайце Украінскага цэнтра эканамічных і палітычных даследаванняў імя А.Разумкова.

Паводле даных сацыялагічнага даследавання, сярод кандыдатаў на пасаду прэзідэнта Украіны, за якіх ні пры якіх абставінах не будуць галасаваць, рэспандэнты назвалі Зяленскага (31,9 працэнта), Парашэнку (31,6 працэнта), Бойку (24,0 працэнта), Ляшко (15,0 працэнта), Цімашэнка (13,8 працэнта), Цягнібока (11,0 працэнта) і інш.

Пры гэтым адносная большасць апытаных (40,1 працэнта) лічыць, што цяперашняя ўлада нічым не адрозніваецца ад папярэдняй, 36,2 працэнта рэспандэнтаў адказалі, што цяперашняя ўлада горшая за папярэднюю, а 20,1 працэнта адказалі, што цяперашняя ўлада лепшая за ранейшую.

Даследаванне праводзілася метадам тэлефоннага апытання. Усяго былі апытаны 1200 рэспандэнтаў ва ўзросце ад 18 гадоў ва ўсіх рэгіёнах Украіны.

Раней паведамлялася, што кіруючая ва Украіне партыя "Слуга народа" ў рэйтынгу папулярнасці палітычных сіл у краіне ўпершыню з 2019 года страціла лідзіруючую пазіцыю і апусцілася на другое месца, уступіўшы першае партыі экс-прэзідэнта Пятра Парашэнкі "Еўрапейская салідарнасць".-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі