6 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі распарадзіўся прадоўжыць тэрмін дзеяння ў краіне ваеннага становішча і ўсеагульнай мабілізацыі на 90 сутак. Аб гэтым паведамляе ТАСС са спасылкай на законапраекты, апублікаваныя на сайце Вярхоўнай рады.
"Прадоўжыць тэрмін дзеяння ваеннага становішча ва Украіне з 19 лютага 2023 года тэрмінам на 90 сутак", - адзначаецца ў адным з дакументаў. Таксама на 90 дзён з 19 лютага прадаўжаецца правядзенне ўсеагульнай мабілізацыі.
Ваеннае становішча ва Украіне ўвялі 24 лютага мінулага года, а ўсеагульную мабілізацыю - 25 лютага. Дзеянне і ваеннага становішча, і ўсеагульнай мабілізацыі не аднойчы прадаўжалі.-0-