ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Панядзелак, 26 верасня 2022
Мінск Малавоблачна +8°C
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
31 мая 2022, 15:19

Зяленскі паведаміў Эрдагану аб сваім жаданні сустрэцца з Пуціным

Уладзімір Зяленскі. Фота офіса прэзідэнта Украіны
Уладзімір Зяленскі. Фота офіса прэзідэнта Украіны

31 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Украінскі прэзідэнт Уладзімір Зяленскі хацеў бы правесці сустрэчу з кіраўніком расійскай дзяржавы Уладзімірам Пуціным. Аб гэтым заявіў кіраўнік турэцкага МЗС Меўлют Чавушаглу, паведамляюць РІА Навіны.

Паводле слоў дыпламата, Зяленскі напярэдадні правёў перагаворы з прэзідэнтам Турцыі Рэджэпам Таіпам Эрдаганам. Падчас гутаркі ўкраінскі прэзідэнт выказаў жаданне сустрэцца з Пуціным.

30 мая Эрдаган таксама правёў перагаворы са сваім расійскім калегам. Бакі абмеркавалі сітуацыю ва Украіне. Эрдаган заявіў аб імкненні Анкары садзейнічаць мірнаму ўрэгуляванню канфлікту. Турэцкі прэзідэнт прапанаваў правесці ў Стамбуле перагаворы ў фармаце Расія - Украіна - ААН.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі