
Уладзімір Зяленскі. Фота офіса Прэзідэнта Украіны
17 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Украінскі лідар Уладзімір Зяленскі паведаміў аб пачатку вываду ўкраінскіх ваеннаслужачых з марыупальскага завода "Азоўсталь", паведамляе ТАСС.
Паводле яго слоў, украінскія ўлады спадзяюцца ў далейшым вярнуць дадому ваенных, якія здаліся. У гэтым напрамку вядзецца работа.
Раней у расійскім абаронным ведамстве заявілі, што 16 мая з ваеннымі УС Украіны на "Азоўсталі" ўдалося дамовіцца аб вывадзе з тэрыторыі завода параненых украінскіх салдат. Паводле апошніх даных, 53 цяжкапараненыя ваеннаслужачыя эвакуіраваны ў Новаазоўск, яшчэ 211 украінскіх салдат прыбылі ў Яленаўку.-0-