Сцяг Субота, 20 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
23 мая 2022, 12:26

Зяленскі падпісаў закон аб канфіскацыі маёмасці за падтрымку расійскай спецаперацыі ва Украіне

23 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Украінскі лідар Уладзімір Зяленскі падпісаў закон, які дазваляе канфіскаваць маёмасць у тых, хто падтрымлівае ваенную аперацыю Расіі ва Украіне, паведамляе выданне "Страна".

Раней такую ініцыятыву падтрымала і зацвердзіла Вярхоўная рада Украіны. На афіцыйным партале прэзідэнта Украіны адзначаецца, што такія меры дадуць магчымасць хутка папоўніць бюджэт краіны.

Пошукам актываў, якія падлягаюць канфіскацыі, зоймецца ўкраінскае Міністэрства юстыцыі. Разгляд спраў аб канфіскацыі маёмасці ўскладзены на Вышэйшы антыкарупцыйны суд.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі