Сцяг Аўторак, 19 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
23 верасня 2019, 15:55

Зяленскі падпісаў закон аб імпічменце прэзідэнта

23 верасня, Кіеў /БЕЛТА - УКРІНФАРМ/. Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі падпісаў закон аб асаблівай працэдуры адхілення кіраўніка дзяржавы ад яго пасады. Такая інфармацыя апублікавана на сайце Вярхоўнай рады.

Законапраект, ініцыяваны прэзідэнтам Украіны Уладзімірам Зяленскім, быў прыняты 10 верасня Вярхоўнай радай Украіны.

Згодна з дакументам Вярхоўная рада можа адхіліць прэзідэнта ад пасады ў парадку імпічменту выключна ў выпадку ўчынення ім дзяржаўнай здрады або іншага злачынства. Працэдура імпічменту будзе ініцыявацца большасцю народных дэпутатаў ад канстытуцыйнага складу. Пасля прыняцця рашэння аб абвінавачванні прэзідэнта Вярхоўная рада будзе звяртацца ў Канстытуцыйны суд (для атрымання заключэння аб выкананні канстытуцыйнай працэдуры расследавання і разгляду справы аб адхіленні прэзідэнта ад пасады ў парадку імпічменту) і Вярхоўны суд (для атрымання заключэння аб тым, што дзеянні, у якіх абвінавачваецца прэзідэнт, змяшчаюць прыкметы дзяржаўнай здрады або іншага злачынства).

Мяркуецца, што рашэнне аб імпічменце будзе лічыцца прынятым, калі за яго прагаласуюць не менш як тры чвэрці народных дэпутатаў канстытуцыйнага складу Вярхоўнай рады. У выпадку непрыняцця дэпутатамі пастановы аб імпічменце старшынствуючы ад імя парламента павінен папрасіць выбачэння ў прэзідэнта.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі