Сцяг Субота, 27 ліпеня 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
27 мая 2024, 16:15

Зяленскі падпісаў з прэм'ерам Іспаніі пагадненне аб бяспецы

Уладзімір Зяленскі. Фота з архіва ОП Украіны
Уладзімір Зяленскі. Фота з архіва ОП Украіны
27 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэм'ер-міністр Іспаніі Пэдра Санчэс і прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі падпісалі ў Мадрыдзе пагадненне аб супрацоўніцтве ў сферы бяспекі. Аб гэтым паведамляе ТАСС.

Як паведамляюць іспанскія СМІ, пагадненне аб бяспецы падобнае на тыя, якія Украіна падпісала ўжо з шэрагам іншых краін, у тым ліку з ФРГ і Італіяй. У прыватнасці, яно накіравана на тое, каб гарантаваць Кіеву ваенную падтрымку.

Мяркуецца, што ўлады Іспаніі паабяцаюць Украіне пакет ваеннай дапамогі на рэкордную суму каля 1,13 млрд еўра. Акрамя таго, прадугледжаны пастаўкі шырокага спектра ваеннай тэхнікі, у тым ліку новай партыі ракет Patriot і 19 танкаў Leopard 2A4.

Уладзімір Зяленскі 27 мая прыбыў у сталіцу Іспаніі, дзе ён таксама павінен сустрэцца з каралём Філіпам VI.-0-
Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі