Сцяг Пятніца, 26 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
11 мая 2022, 09:46

Жыхары Рыгі прынеслі кветкі да помніка вызваліцелям узамен вывезеных трактарам

11 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Жыхары латвійскай сталіцы вечарам 10 мая зноў прынеслі кветкі да помніка вызваліцелям, паведамляе Delfi.

Напярэдадні ўлады горада распарадзіліся вывезці ўсе кветкі, якія рыжане прынеслі на Дзень Перамогі да помніка. У сацыяльных сетках распаўсюдзілася фота, на якім відаць, як трактар вывозіць кветкі. Такія дзеянні гарадскіх улад выклікалі абурэнне ў грамадстве. Вечарам 10 мая сотні рыжан зноў прыйшлі да помніка, прынёсшы новыя кветкі.

Паводле апошніх даных, паліцыя горада раніцай 11 мая перакрыла выхад да помніка вызваліцелям. Вартавыя правапарадку растлумачылі такія меры жаданнем не дапусціць магчымыя правакацыі і парушэнне парадку.

Паліцыя дзяжурыла каля помніка ўсю сённяшнюю ноч. Адзначаецца, што абстаноўка была спакойнай.

У гарадской паліцыі таксама паведамілі, што 10 мая каля помніка вызваліцелям назіралася скопішча людзей, чые дзеянні "можна разглядаць як праслаўленне савецкага рэжыму". У выніку паліцыя правяла затрыманне людзей, супраць іх пачаты крымінальныя працэсы. Аб колькасці затрыманых паліцыя не паведаміла.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі