Сцяг Чацвер, 25 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
08 лістапада 2021, 12:31

Жыхары Літвы выйшлі на акцыю супраць палітыкі ўлад адносна мігрантаў

8 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Каля будынка ўрада Літвы 7 лістапада адбылася акцыя пратэсту супраць палітыкі ўлад адносна мігрантаў, паведамляе Delfi.

Акцыя атрымала назву "Просьба аб прыстанішчы - не злачынства". Паводле слоў арганізатараў пратэсту, палітыка развароту мігрантаў, непразрыстасць і абмежаванне гуманітарнай дапамогі на граніцы ўяўляюць пагрозу не толькі для саміх мігрантаў, але і для ўсяго літоўскага грамадства.

"Мы атрымліваем просьбы аб дапамозе ад людзей, якія аказаліся на граніцы, у лясах, без ежы і цёплага адзення. Ужо былі выпадкі, калі такіх людзей знаходзілі мёртвымі каля граніцы з Польшчай. Мы стараемся дапамагчы чым можам, збіраем гуманітарную дапамогу, але, калі не будзе дапамогі дзяржустаноў, наўрад ці ўдасца пазбегнуць смярцей. Мы супраць таго, каб наша граніца ператварылася ў могілкі, таму не можам маўчаць і патрабуем адказнасці кіраўніцтва краіны", - сказала адна з арганізатараў акцыі прадстаўнік прафсаюза Эмілія Швабайтэ.

Паводле слоў арганізатараў акцыі, невядома, колькі мігрантаў цяпер знаходзіцца на граніцы Літвы. Акрамя таго, сродкам масавай інфармацыі не даюць фіксаваць працэс развароту мігрантаў, няма супрацоўніцтва з гуманітарнымі арганізацыямі ў пытаннях аказання дапамогі мігрантам. "Цяперашняя палітыка ўрада Літвы - недальнабачная, у яе аснове - страх і неабдуманыя рашэнні. Мы павінны думаць аб тым, як пазбегнуць стварэння гета, інтэграваць людзей, асабліва дзяцей. Інакш мы ўбачым рост напружанасці ў грамадстве, давядзецца больш грошай інвесціраваць у калючы дрот, а гэта нікому не надасць адчування бяспекі", - сказала кіраўнік Літоўскай партыі зялёных Ева Будрайце.

Удзельнікі акцыі пратэсту вылучылі ўраду Літвы канкрэтныя патрабаванні. У іх ліку - заклік не вяртаць мігрантаў у Беларусь, стварыць рэальныя ўмовы для таго, каб бежанцы маглі падаць прашэнне аб прыстанішчы. Пратэстуючыя патрабуюць таксама палепшыць умовы пражывання мігрантаў у цэнтрах бежанцаў, прадаставіць ім неабходную медыцынскую дапамогу і сацыяльныя паслугі, даць магчымасць няўрадавым арганізацыям прадастаўляць дапамогу прасіцелям прыстанішча і сачыць за выкананнем іх правоў.

У час акцыі пратэсту была прынята петыцыя - яе падпісалі 27 няўрадавых арганізацый і грамадзянскіх рухаў і амаль 1000 жыхароў Літвы.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі