ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Серада, 28 верасня 2022
Мінск Малавоблачна +6°C
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
15 чэрвеня 2022, 16:29

Жыхары Латвіі з-за росту цэн на энерганосьбіты выстройваюцца ў чэргі за драўнянымі грануламі

Фота з архіва
Фота з архіва

15 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Латвіі склалася беспрэцэдэнтная сітуацыя: у самым пачатку лета, калі да наступнага ацяпляльнага сезона яшчэ далёка, мясцовыя жыхары з самай раніцы становяцца ў доўгія чэргі, спадзеючыся купіць драўняныя гранулы, паведамляе партал навін Baltijas Balss.

Каб купіць драўняныя гранулы, якімі можна ацяпляць дамы, людзям даводзіцца стаяць у чэргах па некалькі гадзін. Пры гэтым у некаторых месцах гранулы ўжо распрададзены, у іншых яны прапануюцца толькі ў невялікіх аб'ёмах.

Паводле слоў латвійскага эксперта Дзідзіса Палейса, рынак энергетычнай драўніны перажывае няпросты час. Аналагічная сітуацыя сёння складваецца і ў іншых галінах, звязаных з энергарэсурсамі.

У мінулыя гады праблем з рэалізацыяй драўняных гранул не было. Латвія за год вырабляе звыш 2 млн т гранул, пры гэтым унутраны попыт складае 200 тыс. т. Аднак у гэтым годзе попыт значна павялічыўся. Латвійцы спрабуюць засцерагчы сябе ад небяспекі ў наступным ацяпляльным сезоне і скупляюць драўняныя гранулы на рынку. Пры гэтым людзі нярэдка купляюць значна большыя аб'ёмы, чым патрабуюцца для праходжання ацяпляльнага сезона. Гэта правакуе няхватку гранул і павышэнне іх кошту, адзначае Палейс.

Аналагічная сітуацыя цяпер складваецца ва ўсіх краінах Еўропы, дзе расце попыт на гранулы, дровы і брыкеты.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі