Сцяг Субота, 20 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
21 верасня 2022, 12:45

Жыхары Балгарыі назвалі рост цэн і дэфіцыт газу самымі галоўнымі праблемамі

21 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Сур'ёзны рост цэн і дэфіцыт прыроднага газу гэтай зімой з'яўляюцца галоўнымі праблемамі, якія хвалююць грамадзян Балгарыі. Аб гэтым паведамляе мясцовая газета "Сега", спасылаючыся на вынікі даследавання Gallup International Balkan.

Амаль 90 працэнтаў рэспандэнтаў лічаць рэальнай небяспекай празмерны рост цэн. У гэтым грамадства практычна аднадушнае. Рызыка патэнцыяльнай няхваткі прыроднага газу здаецца рэальнай для 80 працэнтаў балгараў. Амаль столькі ж апытаных апасаецца перманентнай палітычнай нестабільнасці ў краіне. Каля 70 працэнтаў думаюць, што ёсць верагоднасць дэфіцыту электраэнергіі.

Больш за палавіну апытаных балгараў (56 працэнтаў) лічаць, што ўкраінскі крызіс зацягнецца. Прычым 35 працэнтаў заявілі, што Балгарыя можа перагледзець свае пазіцыі ў адносінах да Захаду (ЕС і НАТА) і павярнуцца ў гэтым пытанні ў бок Расіі. Таксама больш за 70 працэнтаў балгараў рыхтуюцца да магчымай новай хвалі мігрантаў. Аднак гэта пытанне, як лічаць сацыёлагі, апошнія гады не стаіць так востра, як праблемы з узроўнем жыцця.

Даследаванне Gallup International Balkan праводзілася з 31 жніўня па 8 верасня сярод 1 тыс. паўналетніх балгараў.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі