Сцяг Пятніца, 26 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
06 лютага 2023, 12:18

Землетрасенне ў Турцыі: 284 чалавекі загінулі, 2323 пацярпелі

6 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Ахвярамі землетрасення магнітудай 7,4 у Турцыі сталі 284 чалавекі, не менш за 2323 чалавекі атрымалі раненні. Аб гэтым заявіў віцэ-прэзідэнт Турцыі Фуат Актай, паведамляе ТАСС.

Фуат Актай адзначыў, што больш за ўсё пацярпеў раён Кахраманмараш, дзе загінулі не менш за 70 чалавек.

Землетрасенне адбылося ў раёне Пазарджык у паўднёва-ўсходняй правінцыі Кахраманмараш. Штуршкі адчуваліся і ў бліжэйшых правінцыях.

Паводле слоў віцэ-прэзідэнта Турцыі, у выніку стыхіі былі разбураны звыш 1,7 тыс. дамоў. Пры гэтым землетрасенне разбурыла адзіную ўзлётна-пасадачную паласу аэрапорта ў правінцыі Хатай, з-за чаго паветраная гавань цяпер не можа прымаць самалёты. Акрамя таго, была разбурана крэпасць Газіянтэпа са спіса сусветнай спадчыны ЮНЕСКА.

Фуат Актай дадаў, што пасля землетрасення было зафіксавана 78 паўторных падземных штуршкоў, тры з іх магнітудай больш за 6. "Паўторныя землетрасенні - гэта вялікая небяспека для будынкаў, якія атрымалі пашкоджанні ў выніку першага ўдару стыхіі", - сказаў ён.

Разбуральнае землетрасенне ў Турцыі адчувалася і ў суседніх краінах, уключаючы Сірыю і Ліван. На поўдні Італіі была аб'яўлена небяспека цунамі.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі