Сцяг Чацвер, 28 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
18 красавіка 2019, 13:51

Землетрасенне на Тайвані: эвакуіраваны школы, парушана работа метро

18 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. З-за моцнага землетрасення ў асобных раёнах кітайскага вострава Тайвань парушана работа метро, эвакуіраваны школы і шэраг іншых будынкаў, паведамляе Reuters.

Паводле даных Еўрапейскага міжземнаморскага сейсмалагічнага цэнтра, землетрасенне мела магнітуду 6,1. Геалагічная служба ЗША ацаніла сілу землетрасення ў 6,4 бала, тады як ТАСС, спасылаючыся на даныя Галоўнага сейсмалагічнага ўпраўлення Кітая, паведамляе аб магнітудзе 6,7.

Ачаг землятрасення залягаў на глыбіні 19 км на адлегласці 11 км на паўночны захад ад турыстычнага горада Хуалянь. Устаноўлена, што ў Хуаляне два чалавекі былі траўміраваны падаючымі камянямі. Паводле інфармацыі ТАСС, у цэлым на тэрыторыі вострава ад стыхіі пацярпелі не менш за пяць чалавек, трое з іх - у горадзе Сіньбэй.

Паведамляецца, што ў выніку землетрасення ў Тайбэі ўзніклі перабоі з электрычнасцю, часова прыпынены чыгуначныя зносіны паміж Тайбэем і суседнім Тааюанем. Інфармацыі аб значных разбурэннях няма.

Паводле прагнозаў мясцовага бюро надвор'я, у бліжэйшыя дні на Тайвані магчымы штуршкі магутнасцю больш за 5 балаў.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі