Сцяг Серада, 24 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
29 снежня 2021, 10:41

Землетрасенне магнітудай 5,7 адбылося каля вострава Крыт

29 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Землетрасенне магнітудай 5,7 адбылося каля берагоў грэчаскага вострава Крыт, паведамляе Еўрапейска-Міжземнаморскі сейсмалагічны цэнтр.

Эпіцэнтр землетрасення знаходзіўся за 53 км на поўдзень ад сталіцы вострава горада Іракліён з насельніцтвам 137 тыс. чалавек. Ачаг залягаў на глыбіні 68 км.

Даныя аб разбурэннях і пацярпелых не паступалі.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі