Сцяг Субота, 20 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
18 сакавіка 2020, 17:25

Землетрасенне магнітудай 5,6 адбылося ў ЗША

18 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Землетрасенне магнітудай 5,6 адбылося сёння на тэрыторыі штата Юта (ЗША), паведамляе Еўрапейска-міжземнаморскі сейсмалагічны цэнтр.

Ачаг падземных штуршкоў быў на глыбіні 8 км. Эпіцэнтр знаходзіўся за 16 км на захад ад Солт-Лейк-Сіці (насельніцтва 187 тыс. чалавек). У некаторых раёнах горада знікла электрычнасць. Аб пацярпелых і магчымых разбурэннях пакуль не паведамляецца.

Паводле даных ABC News, гэта буйнейшае землетрасенне ў штаце Юта з 1992 года.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі