
Фота Getty Images
2 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Землетрасенне магнітудай 5,5 адбылося сёння на Тайвані, паведамляе Еўрапейска-Міжземнаморскі сейсмалагічны цэнтр.
Эпіцэнтр землетрасення знаходзіўся за 100 км на паўднёвы ўсход ад горада Тайдун (насельніцтва 109 тыс. чалавек). Ачаг залягаў на глыбіні 8 км.
Даныя аб разбурэннях і пацярпелых пакуль не паступалі.-0-