Сцяг Аўторак, 19 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
27 лістапада 2020, 13:46

Землетрасенне магнітудай 4,7 адбылося на ўсходзе Турцыі

27 лістапада, Анкара /БЕЛТА - Анадолу/. На ўсходзе Турцыі адбылося землетрасенне магнітудай 4,7. Аб гэтым гаворыцца ў паведамленні на сайце ўпраўлення па прадухіленні і ліквідацыі наступстваў надзвычайных сітуацый (AFAD), перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Падземныя штуршкі зафіксаваны ў 11.27 па мясцовым часе. Эпіцэнтр штуршкоў размяшчаўся ў раёне горада Пюцюрге (насельніцтва больш за 22 тыс. чалавек). Ачаг землетрасення залягаў на глыбіні 6,94 км.

Паводле папярэдніх даных, разбурэнняў і пацярпелых не зафіксавана.

Разбуральнае землетрасенне 30 кастрычніка адбылося на захадзе Турцыі. Падземныя штуршкі магнітудай 6,7 прывялі да абрушэння прынамсі 20 дамоў у Ізміры, загінулі больш за сто чалавек.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі