21 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Землетрасенне магнітудай 6,2 адбылося каля берагоў Грэцыі, паведамляе ТАСС са спасылкай на Еўрапейска-міжземнаморскі сейсмалагічны цэнтр.
Эпіцэнтр знаходзіўся за 453 км на паўднёвы захад ад Афін, дзе жыве амаль 730 тыс. чалавек. Ачаг залягаў на глыбіні 10 км.
Аб пацярпелых і разбурэннях не паведамляецца.-0-