Сцяг Чацвер, 25 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
20 лютага 2023, 16:32

Зброя, танкі і санкцыі. Аб чым гаварыў Байдэн у час візіту ў Кіеў

20 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт ЗША Джо Байдэн 20 лютага ўпершыню наведаў Кіеў у якасці кіраўніка дзяржавы. Ён сустрэўся з украінскім калегам Уладзімірам Зяленскім, паведаміў аб выдзяленні Украіне чарговага пакета ваеннай дапамогі на $500 млн і анансаваў новыя антырасійскія санкцыі да канца тыдня, паведамляе ТАСС.

Пра паездку Байдэна ў Кіеў не аб'яўлялася. Раней паведамлялася, шо ён з 20 па 22 лютага наведае Польшчу, пры гэтым у Белым доме адмаўлялі планы наведвання прэзідэнтам Украіны.

Байдэн у Кіеве заявіў, што ЗША маюць намер прадаставіць Украіне пакет ваеннай дапамогі на суму $500 млн. "У аб'яўлены пакет дапамогі ўвойдуць артылерыйскія снарады для сістэм HIMARS і гаўбіцы, больш комплексаў Javelin, процітанкавыя снарады, сродкі радыёлакацыі", - сказаў прэзідэнт ЗША. Пра дакладную колькасць узбраенняў і пра тэрміны іх дастаўкі не паведамляецца. Больш падрабязна, як чакаецца, ЗША пра новы пакет дапамогі паведамяць у аўторак.

На прэс-канферэнцыі па выніках сустрэчы з прэзідэнтам Украіны Байдэн заявіў, што ЗША і іх саюзнікі па ўсім свеце паабяцалі перадаць Кіеву каля 700 танкаў і "тысячы" адзінак іншай бранятэхнікі. Амерыканскі лідар адзначыў, што ЗША ўдалося стварыць кааліцыю краін ад Атлантычнага акіяна да Ціхага, якая складаецца з больш як 50 дзяржаў. "Усе мы абавязаліся паставіць каля 700 танкаў і тысячы бронемашын, тысячу артылерыйскіх сістэм, больш за два мільёны артылерыйскіх снарадаў, больш за 50 перадавых рэактыўных сістэм залпавага агню і сістэмы ППА", - адзначыў ён.

Прэзідэнт ЗША таксама заявіў, што ў Кангрэсе, нягледзячы на рознагалоссі, упэўнены ў неабходнасці дапамогі Кіеву. "Пры ўсіх рознагалоссях у Кангрэсе ЗША мы сыходімся на думцы адносна падтрымкі Украіны", - сказаў амерыканскі лідар.

Раней спікер Палаты прадстаўнікоў Кангрэса ЗША Кевін Маккарці папярэджваў, што рэспубліканцы ў Кангрэсе цяперашняга складу не дапусцяць выдзялення Вашынгтонам неабмежаванай і не маючай цвёрдага абгрунтавання дапамогі Украіне. У лістападзе рэспубліканцы падрыхтавалі рэзалюцыю аб кантролі за расходаваннем сродкаў, што выдзяляюцца Кангрэсам на дапамогу Украіне.

У час наведвання Кіева Байдэн таксама не абмінуў тэму санкцый. Ён заявіў, што ў канцы бягучага тыдня ЗША аб'явяць аб увядзенні новых антырасійскіх рэстрыкцый.

Амерыканскі прэзідэт таксама падкрэсліў, што чакае паездкі ў Польшчу, дзе сустрэнецца з прэзідэнтам краіны Анджэем Дудам і "лідарамі краін-саюзніц па ўсходнім флангу".

Паводле інфармацыі CNN, цяпер Байдэн пакінуў ужо Кіеў.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі