Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
04 сакавіка 2021, 13:51

Завяршыўся першы этап даклінічных выпрабаванняў расійскай вакцыны ад каранавіруса "Мір-19"

4 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Федэральнае медыка-біялагічнае агенцтва (ФМБА) Расіі завяршыла першы этап скрынінгавых даклінічных выпрабаванняў сваёй вакцыны супраць каранавіруса "Мір-19", паведамляе ТАСС.

"Завершаны першы этап скрынінгавых даклінічных даследаванняў (спецыфічная імунагеннасць, актывацыя гумаральнага і Т-клетачнага імунітэта, першасная бяспека), а таксама даследаванне па характарызацыі рэкамбінантных антыгенаў адносна звязвання з прыроднымі рэцэптарамі і віруснейтралізуючай актыўнасці антыцел, індуцыраваных дадзенымі антыгенамі, створаных прататыпаў вакцын на аснове рэкамбінантных бялкоў", - гаворыцца ў паведамленні.

Раней кіраўнік ФМБА Вераніка Скварцова паведамляла аб тым, што даклінічныя выпрабаванні вакцыны ад каранавіруса распрацоўкі ФМБА плануецца завяршыць у першым квартале 2021 года, клінічныя выпрабаванні пачнуцца ў ліпені 2021 года, удакладніўшы, што першая і другая фазы будуць аб'яднаны, таму што гэта дазваляецца пратаколам выпрабавання вакцын.

Вакцына ФМБА ўздзейнічае не на S-бялок, а на іншыя бялковыя кампаненты віруса і выклікае развіццё імунітэту не праз актывацыю антыцел, а на клетачным узроўні. Паводле слоў Веранікі Скварцовай, клетачны імунітэт можа трымацца ад 13 да 17 гадоў.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі