Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
28 верасня 2022, 10:55

Завяршыліся рэферэндумы ў ДНР, ЛНР, Херсонскай і Запарожскай абласцях

28 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Завяршыліся рэферэндумы ў ДНР, ЛНР, Херсонскай і Запарожскай абласцях, падлічаны 100 працэнтаў бюлетэняў. Аб гэтым паведамляе ТАСС.

Згодна з вынікамі галасавання, за ўваходжанне ў склад Расіі аддалі свае галасы 99,23 працэнта жыхароў ДНР, 98,42 працэнта жыхароў ЛНР, 93,11 працэнта жыхароў Запарожскай вобласці і 87,05 працэнта жыхароў Херсонскай вобласці.

Вядомы і вынікі галасавання, праведзенага для жыхароў гэтых чатырох рэгіёнаў на тэрыторыі Расіі. Уступленне ДНР у склад Расіі падтрымалі 98,69 працэнта, за далучэнне ЛНР да Расіі выказаліся 97,93 працэнта, за ўваходжанне Запарожскай вобласці ў Расійскую Федэарцыю аддалі галасы 97,81 працэнта выбаршчыкаў, далучэнне Херсонскай вобласці да РФ падтрымалі 96,75 працэнта.

У Цэнтральнай выбарчай камісіі ЛНР паведамілі, што яўка на рэферэндуме з улікам участкаў у РФ склала 94,15 працэнта, усяго ў галасаванні прынялі ўдзел 1 662 607 выбаршчыкаў. У Запарожскай вобласці яўка склала 85 працэнтаў, у галасаванні прынялі ўдзел 541 093 чалавекі. У ДНР яўка на рэферэндуме склала 97,51 працэнта, або 2 131 207 чалавек, у Херсонскай вобласці - 78,86 працэнта, прагаласаваў 571 001 чалавек.

Рэферэндумы праходзілі з 23 па 27 верасня. Першыя чатыры дні з меркаванняў бяспекі галасаванне на тэрыторыі рэгіёнаў праводзілася выязнымі выбарчымі камісіямі ў будынках школ, тэатраў, на прыдамавых тэрыторыях, а таксама шляхам адраснага абходу жыхароў. У апошні дзень галасавання - 27 верасня - прагаласаваць можна было на спецыяльна падрыхтаваных выбарчых участках. На тэрыторыі Расіі, дзе было арганізавана галасаванне для бежанцаў, на выбарчых участках можна было прагаласаваць на працягу ўсіх пяці дзён.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі