Сцяг Панядзелак, 13 студзеня 2025
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
13 студзеня 2025, 17:02

Завяршаецца вываз забруджанага мазутам грунту з пляжаў Анапы

 

Фота ТАСС
Фота ТАСС
13 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Завяршаецца вываз з пляжаў Анапы грунту, які забруджаны мазутам. Аб гэтым інфармуе ТАСС са спасылкай на даныя аператыўнага штаба Краснадарскага края.

Таксама, згодна з інфармацыяй аператыўнага штаба, скарачаецца колькасць спецтэхнікі, задзейнічанай у ліквідацыі наступстваў разліву нафтапрадуктаў з-за крушэння танкераў у Чорным моры.

"Завяршаецца вываз замазучанага грунту з пляжаў Анапы. Яшчэ ў пачатку студзеня гара пяску з нафтапрадуктамі ў вусці ракі Мажэпсін была вышынёй больш за 10 метраў. Цяпер большую частку грунту ўжо вывезлі на пляцоўку часовага захоўвання ў хутары Васкрасенскі", - гаворыцца ў паведамленні.

У гэты момант на многіх участках спецыялісты і валанцёры перайшлі да далікатнай ачысткі - прасейвання пяску для аддзялення яго ад застылых капель мазуту.-0-
Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі