Сцяг Серада, 24 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
27 лістапада 2019, 16:20

Зацверджаны новы склад Еўракамісіі

27 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Еўрапарламент сёння зацвердзіў склад Еўракамісіі на новую пяцігодку. Узначаліць вышэйшы орган выканаўчай улады Еўрапейскага саюза Урсула фон дэр Ляен, паведамляе Euronews.

За прапанаваных еўракамісараў выказаўся 461 дэпутат, супраць - 157, устрымаліся - 89. Новая Еўракамісія зможа пачаць выконваць свае абавязкі 1 снежня.

У сваёй прамове перад членамі Еўрапарламента Урсула фон дэр Ляен заявіла, што ў бліжэйшыя пяць гадоў прыярытэтнымі для Еўропы будуць пытанні змянення клімату і міграцыі. У прыватнасці, яна адзначыла, што кліматычная сітуацыя сёння з'яўляецца выклікам для ўсяго свету і яе вырашэнне патрабуе значнага фінансавання, што будзе прадугледжана ў бюджэце Еўрапейскага саюза.

Гаворачы аб міграцыі, Урсула фон дэр Ляен заявіла, што Еўропа заўсёды будзе прадастаўляць прыстанішча тым, хто мае патрэбу ў міжнароднай абароне. Пры гэтым яна адзначыла, што ў інтарэсах еўрапейскіх краін зрабіць так, каб мігранты маглі інтэгравацца ў грамадства.

Кіраўнік Еўракамісіі закранула тэму Brexit. Яна заявіла, што паважае рашэнне брытанскага народа пакінуць ЕС і адзначыла, што сувязі паміж Вялікабрытаніяй і Еўропай застануцца трывалымі.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі