Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
11 красавіка 2019, 16:34

Заснавальнік Wikileaks Джуліян Асанж арыштаваны ў Лондане

11 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Заснавальнік Wikileaks Джуліян Асанж арыштаваны пасля сямі гадоў, праведзеных у пасольстве Эквадора ў Лондане, паведамляе ВВС.

Інфармацыю аб затрыманні Асанжа пацвердзілі ў Скотлент-Ярдзе. Падрабязнасці пакуль не паведамляюцца.

У Швецыі ў 2010 годзе ў адносінах да Джуліяна Асанжа пачаліся следчыя дзеянні па заяве дзвюх жанчын аб яго сексуальных дамаганнях у час знаходжання ў Стакгольме. Ён быў затрыманы ў Лондане 7 снежня 2010 года па запыце шведскіх праваахоўных органаў. Праз некалькі дзён Джуліяна Асанжа адпусцілі на волю пад заклад. З чэрвеня 2012 года падазроны знаходзіўся ў пасольстве Эквадора ў Лондане. Ён папрасіў у эквадорскіх улад палітычны прытулак з-за апасенняў яго экстрадыцыі шведскімі ўладамі ў ЗША ў сувязі з яго дзейнасцю ў WikiLeaks.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі