ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Нядзеля, 23 лютага 2020
Мінск Суцэльная воблачнасць +2°C
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
14 лютага 2020, 11:06

Заражэнне новым каранавірусам можа пагражаць трэці насельніцтва Зямлі - СААЗ

Фота  AP
Фота AP

14 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Заражэнне каранавірусам COVID-19 можа пагражаць трэці насельніцтва Зямлі. Аб гэтым заявіў амерыканскі вучоны, сукіраўнік Цэнтра статыстыкі інфекцыйных захворванняў пры Універсітэце штата Фларыда і эксперт пры Сусветнай арганізацыі аховы здароўя Айра Ланджыні, паведамляе ТАСС са спасылкай на агенцтва Bloomberg.

Паводле слоў эксперта, каранціны могуць толькі запаволіць, але не спыніць распаўсюджванне віруса, паколькі ён выйшаў за межы Кітая яшчэ да іх увядзення. Паводле даных спецыяліста, кожны інфіцыраваны перадае вірус у сярэднім двум або тром людзям. Гэта можа прывесці да таго, што заражаны будуць амаль дзве трэці насельніцтва Зямлі. Вучоны заяўляе: нават калі будзе знойдзены спосаб удвая запаволіць хуткасць распаўсюджвання віруса, ёсць рызыка заражэння амль 30 працэнтаў людзей на планеце.

Як паведамляе Дзяржаўны камітэт па пытаннях гігіены і аховы здароўя КНР, колькасць хворых на каранавірус у Кітаі перасягнула 63,8 тыс. чалавек, памерлі 1380, выздаравелі 6723. Паводле даных ведамства, колькасць мяркуемых выпадкаў захворвання склала больш за 10 тыс. Цесны кантакт з інфіцыраванымі мелі звыш 493 тыс. Амаль 178 тыс. знаходзяцца пад наглядам урачоў.

Як паведамлялася, улады Кітая 31 снежня 2019 года інфармавалі СААЗ аб успышцы невядомай пнеўманіі ў горадзе Ухань. Кітайскія медыкі 7 студзеня ўстанавілі ўзбуджальніка хваробы - каранавірус 2019-nCoV. Лабараторна тэсціраваліся ўсе выпадкі захворвання з падазрэннем на новую пнеўманію. СААЗ прызнала ўспышку хваробы ў Кітаі надзвычайнай сітуацыяй міжнароднага маштабу і прысвоіла новаму каранавірусу афіцыйную назву COVID-19.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі