Сцяг Серада, 24 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
26 кастрычніка 2021, 09:01

Запасы вугалю на складах энергакампаній Украіны амаль у пяць разоў меншыя за неабходныя

26 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Запасы вугалю на складах энергакампаній Украіны скараціліся за апошні тыдзень на 6,5 працэнта, цяпер утварыўся сур'ёзны дэфіцыт названага віду паліва. Аб гэтым паведамляе ТАСС са спасылкай на кампанію - аператар энергасістэмы краіны "Укрэнерга".

"Сітуацыя з назапашваннем вугалю пагаршаецца. Запасы на складах ЦЭС надзвычай нізкія. У адпаведнасці з графікам назапашвання паліва, зацверджаным Мінэнерга, на складах знаходзіцца ў 4,7 раза менш вугалю, чым павінна быць на 25 кастрычніка", - падкрэслілі ў кампаніі.

Па стане на раніцу 25 кастрычніка агульныя запасы вугалю на складах ЦЭС знізіліся на 6,5 працэнта (да 583,4 тыс. т) у параўнанні ў аб'ёмамі на раніцу 18 кастрычніка (623,7 тыс.т).

Адзначаецца, што сярэднясутачны расход вугалю энергакампаній складае каля 61,4 тыс.т, у той час як яго папаўненне - 56,4 тыс.т.

На працягу апошняга месяца кожны другі блок дзяржаўных ЦЭС не функцыянуе з-за адсутнасці вугалю. У прыватнасці, работу з 23 кастрычніка спыніла Славянская ЦЭС.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі