Фота pexels
6 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Урад Новай Зеландыі прадставіў парламенту законапраект аб забароне сацыяльных сетак для карыстальнікаў, якім менш за 16 гадоў. Аб гэтым паведаміў прэм'ер-міністр краіны Крыстафер Лаксан, інфармуе ТАСС.
"Мы хочам абараніць нашых дзяцей ад шкоднага ўздзеяння сацыяльных сетак. Вось чаму сёння мы прадставілі законапраект аб забароне выкарыстання сацсетак дзецьмі, якім менш за 16 гадоў", - адзначыў Лаксан у заяве, апублікаванай X.
Згодна з прадстаўленым у парламент дакументам, праект закона, што абмяжоўвае ўзрост карыстальнікаў сацыяльных сетак, павінен "абараняць дзяцей і маладых люзей ад здзекаў, забароненага кантэнту і ўзнікнення залежнасці". Разам з гэтым ён прадугледжвае, што праверка ўзросту карыстальнікаў перад атрыманнем доступу да сацсетак будзе ўскладзена на адміністрацыю платформ.
Паведамляецца таксама, што за неналежнае выкананне гэтых абавязкаў будзе прадугледжаны штраф і судовае праследаванне. Кантроль выканання патрабаванняў закону ў выпадку яго прыняцця парламентам краіны будзе ўскладзены на адно з міністэрстваў. Праз тры гады міністэрства павінна будзе праверыць яго эфектыўнасць.-0-