Сцяг Чацвер, 25 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
10 сакавіка 2021, 09:03

Захваральнасць на каранавірус у свеце вырасла за тыдзень на 2 працэнты

10 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Колькасць захварэлых на каранавірус у свеце на мінулым тыдні на 2 працэнты перавысіла даныя за папярэднія сем дзён, а колькасць смяротных выпадкаў зменшылася на 6 працэнтаў. Аб гэтым паведамляе ТАСС са спасылкай на звесткі Сусветнай арганізацыі аховы здароўя (СААЗ).

"На мінулым тыдні паступілі паведамленні пра больш як 2,7 млн новых выпадкаў заражэння, што на 2 працэнты больш у параўнанні з папярэднім тыднем", - адзначае арганізацыя. - У глабальным маштабе прыкладна ў палавіне краін колькасць новых выпадкаў знізілася, у той час як у другой палавіне адзначаны іх рост".

Асабліва значным рост захваральнасці на мінулым тыдні быў у Афрыцы і Усходнім Міжземнамор'і, дзе колькасць заражаных вырасла на 10 працэнтаў. У Еўропе колькасць тых, хто захварэў, павялічылася на 4 працэнты. Смяротнасць на 9 працэнтаў вырасла ва Усходнім Міжземнамор'і, але пры гэтым скарацілася ва ўсіх іншых рэгіёнах.

У Паўночнай і Паўднёвай Амерыцы за сем дзён заразіліся больш за 1,1 млн чалавек і памерлі больш за 32 тыс. У Еўропе зарэгістравана больш за 1,1 млн новых выпадкаў інфіцыравання і больш за 20 тыс. смяротных выпадкаў. Ва Усходнім Міжземнамор'і ўрачы выявілі больш за 228 тыс. заражаных, памерлі больш за 2,7 тыс. чалавек.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі