Сцяг Серада, 24 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
25 чэрвеня 2021, 15:17

Захваральнасць на каранавірус у Расіі за мінулы тыдзень вырасла ўдвая

25 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Захваральнасць на каронавірус у Расіі за мінулы тыдзень вырасла ўдвая. Аб гэтым заявіла кіраўнік Расспажыўнагляду Ганна Папова, паведамляе ТАСС.

Максімальны рост інфіцыраваных каранавіруснай інфекцыяй назіраецца ва ўзросце ад 20 да 39 гадоў. Гэта найбольш актыўная частка насельніцтва, адзначыла Ганна Папова.

У цэлым сітуацыя з каранавірусам у шэрагу рэгіёнаў Расіі застаецца вельмі напружанай, дадала Ганна Папова. Паводле яе слоў, палова хворых на каранавірус інфіцыруюцца ў сям'і. У Расіі таксама сталі ў два разы часцей выяўляць каранавірусную інфекцыю без сімптомаў.

Ганна Папова адзначыла, што распаўсюджванне каранавіруса на расійскіх курортах удаецца стрымліваць. У дзіцячых лагерах у Расіі ў першую змену выявілі толькі дзве ўспышкі каранавіруснай інфекцыі, паведаміла кіраўнік Расспажыўнагляду.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі