Сцяг Серада, 17 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
19 красавіка 2021, 19:59

Захваральнасць на COVID-19 у свеце павялічваецца восьмы тыдзень запар - СААЗ

19 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Больш за 5,2 млн чалавек заразіліся каранавірусам у свеце за мінулы тыдзень, рост захваральнасці прадаўжаецца восьмы тыдзень запар. Паведамленне генеральнага дырэктара Сусветнай арганізацыі аховы здароўя Тэдраса Гебрэесуса сёння на брыфінгу ў Жэневе цытуе ТАСС.

Пры гэтым, паводле слоў гендырэктара СААЗ, смяротнасць расце пяты тыдзень запар.

Тэдрас Гебрэесус нагадаў: мільён чалавек памерлі ад наступстваў заражэння каранавірусам на працягу дзевяці месяцаў, пасля таго як была зафіксавана ўспышка хваробы.

Трывогу выклікае рост колькасці заражаных і размешчаных на лячэнне ў бальніцы людзей ва ўзросце ад 25 да 59 гадоў. Паводле слоў кіраўніка СААЗ, "магчыма, гэта вынік наяўнасці разнавіднасцей віруса, што вызначаюцца высокай заразнасцю", а таксама актыўных сацыяльных кантактаў "маладых дарослых".

Ён лічыць, што ў сусветнай супольнасці "ёсць інструменты для таго, каб паставіць пандэмію пад кантроль на працягу месяцаў, калі яны (гэтыя інструменты. - Заўвага ТАСС) будуць прымяняцца паслядоўна і раўнапраўна".-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі