ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Серада, 8 снежня 2021
Мінск Суцэльная воблачнасць -12°C
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
25 лістапада 2021, 10:17

Захваральнасць на COVID-19 у Германіі імкліва расце, колькасць смяротных выпадкаў перавысіла 100 тыс.

Фота з архіва
Фота з архіва

25 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Агульная колькасць смяротных выпадкаў за час пандэміі ў Германіі склала 100 119. Аб гэтым сведчаць апублікаваныя даныя Інстытута вірусалогіі імя Роберта Коха (падпарадкоўваецца Міністэрству аховы здароўя ФРГ), паведамляе ТАСС.

За мінулыя суткі ў ФРГ ад наступстваў захворвання, выкліканага каранавірусам, памёр 351 пацыент. Колькасць пацверджаных новых выпадкаў заражэння каранавірусам за мінулыя 24 гадзіны ўзрасла на 75 961 - гэта чарговы максімум за час пандэміі. З пачатку эпідэміі інфекцыя была выяўлена ў 5 573 756 жыхароў ФРГ. Выздаравелі 4 744 400 чалавек.

Сямідзённы паказчык распаўсюджвання каранавіруса ў Германіі (колькасць выпадкаў заражэння на працягу тыдня на 100 тыс. чалавек) цяпер дасягнуў новага рэкорднага значэння і склаў 419,7. Месяц таму ён быў на ўзроўні 110,1. Колькасць шпіталізаваных пацыентаў з каранавірусам на 100 тыс. жыхароў на працягу сямі дзён - важны індыкатар для магчымых абмежаванняў грамадскага жыцця - складае 5,74.

У апошнія тыдні захваральнасць на COVID-19 у Германіі імкліва расце. 18 лістапада выконваючая абавязкі канцлера ФРГ Ангела Меркель правяла сустрэчу з кіраўнікамі федэральных зямель, па выніках якой быў прыняты новы пакет мер, накіраваных на стрымліванне тэмпаў распаўсюджвання інфекцыі.

Калі раней асноўным крытэрыем пры выбары абмежавальных мер з боку ўлад быў сямідзённы паказчык захваральнасці, то цяпер вырашальным фактарам з'яўляецца індэкс шпіталізацыі. У сувязі з гэтым у краіне ўводзяцца тры розныя ўзроўні запоўненасці клінік, у адпаведнасці з якімі будуць зацвярджацца тыя ці іншыя абмежаванні. Акрамя таго, згодна з рашэннем улад, усе работнікі сферы догляду састарэлых і інвалідаў павінны прайсці абавязковую вакцынацыю ад каранавіруса.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі