
3 сакавіка, Масква /Эдуард Півавар - БЕЛТА/. ЗША пагражалі санкцыямі тым краінам, якія не падтрымаюць рэзалюцыю Генеральнай Асамблеі ААН з асуджэннем Расіі. Аб гэтым заявіла сёння на брыфінгу афіцыйны прадстаўнік МЗС Расіі Марыя Захарава, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
"Заходнія краіны на чале з ЗША прыклалі, вядома, неймаверныя намаганні, каб забяспечыць шырокае адабрэнне гэтага дакумента, - сказала Марыя Захарава. - У ход пайшлі ўсе метады ўздзеяння - наогул усе. Працавалі як у Нью-Ёрку, так і па сталіцах. Быў і непрыкрыты шантаж, былі спробы подкупу, а былі пагрозы санкцыямі. Вось так вось. Вось так было выбіта міжнароднае адзінства. І не трэба потым расказваць, што гэта адзіны голас Генасамблеі. Калі паднеслі санкцыйнае дула да галавы іншай дзяржавы, якая не можа ў прынцыпе гэтаму процістаяць, - іншага выйсця няма".
Генеральная Асамблея ААН на спецыяльнай сесіі 2 сакавіка прыняла рэзалюцыю з асуджэннем аперацыі Расіі ва Украіне.-0-