Сцяг Чацвер, 25 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
28 красавіка 2022, 15:15

Захарава: Захад адкрыта заклікае Украіну атакаваць Расію натаўскай зброяй

28 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Захад адкрыта заклікае Кіеў атакаваць Расію зброяй, якую яны пастаўляюць ва Украіну. Аб гэтым заявіла сёння на брыфінгу афіцыйны прадстаўнік МЗС РФ Марыя Захарава, інфармуе ТАСС.

Яна адзначыла, што яны ўжо каменціравалі заяву намесніка міністра абароны Вялікабрытаніі Джэймса Хіпі, які заявіў, што Украіна мае законнае права наносіць удары па расійскіх "ваенных цэлях".

Паводле слоў прадстаўніка МЗС, улады Украіны ўспрынялі гэта як інструкцыю да дзеяння: за апошнія некалькі тыдняў УСУ абстралялі прыгранічныя з краінай раёны РФ, у выніку чаго пацярпелі людзі і ёсць разбурэнні. Яна дадала, што гэта непасрэдны доказ таго, што рэжым Зяленскага несамастойны ў сваіх рашэннях і цалкам залежны ад замежных куратараў.

Прадстаўнік расійскага дыпведамства таксама адзначыла, што калі Захад і Кіеў прадоўжыць нанясенне ўдараў па тэрыторыі РФ, то Расія абавязкова жорстка адкажа.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі