8 чэрвеня, Масква /Эдуард Півавар - БЕЛТА/. Украінскі бок у якасці наёмнікаў выкарыстоўвае членаў ІДІЛ і афганскіх бежанцаў. Аб гэтым заявіла сёння на брыфінгу афіцыйны прадстаўнік МЗС Расіі Марыя Захарава, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.
"Кіеўскі рэжым прадаўжае прыцягваць замежных наёмнікаў", - сказала Марыя Захарава. Спаслаўшыся на даныя Мінабароны РФ, яна паведаміла, што ўкраінскі бок ужо рэкрутаваў звыш 6,5 тыс. іншаземцаў з ЗША, Вялікабрытаніі, Ізраіля, Польшчы і Чэхіі. "Ёсць нават грамадзяне Бразіліі і Паўднёвай Карэі", - удакладніла прадстаўнік МЗС РФ.
"На пачатак чэрвеня колькасць замежных наёмнікаў скарацілася амаль удвая: нехта загінуў, нехта адумаўся і вярнуўся дадому, нехта трапіў у палон. Нягледзячы на гэта, вярбоўка наёмнікаў і так званых добраахвотнікаў не спыняецца. Найбольш актыўна рэкрутуюць, не паверыце, афганскіх бежанцаў. Ну, і (што таксама сімптаматычна) недабітых ідзілаўцаў - відаць, новы палігон для іх чалавеканенавісніцкай ідэалогіі знайшла цяпер Украіна. Ну, і наогул збіраюцца ўсе радыкальныя элементы заходніх краін, толькі не даць бы міру ўсталявацца на ўкраінскай зямлі", - падкрэсліла Марыя Захарава.-0-