Сцяг Чацвер, 28 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
28 верасня 2022, 10:11

Захарава: словы экс-кіраўніка МЗС Польшчы аб "Паўночных патоках" можна трактаваць як заяву аб тэрактах

28 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Падзяка экс-міністра замежных спраў Польшчы, еўрадэпутата Радаслава Сікорскага ў адрас ЗША за пашкоджванне "Паўночных патокаў" трактуецца як афіцыйная заява аб тэракце, лічыць афіцыйны прадстаўнік МЗС Расіі Марыя Захарава, паведамляе ТАСС.

Пасля аварыі на расійскіх газаправодах Марыя Захарава ў сваім Telegram-канале задалася пытаннем: "Словы падзякі экс-міністра ў Twitter у адрас ЗША за здарэнне на расійскіх газаправодах - гэта афіцыйная заява аб тэракце?"

Агенцтва паведамляе, што тры ўцечкі на газаправодах "Паўночны паток" і "Паўночны паток - 2" былі выяўлены на працягу некалькіх гадзін. Першую выявілі на "Паўночным патоку - 2" каля дацкага вострава Борнхальм. Затым зафіксавалі дзве ўцечкі на "Паўночным патоку". Паводле інфармацыі дацкага энергетычнага агенцтва, у мора трапіла вялікая колькасць газу. Самалётам і суднам забаронена набліжацца да месца інцыдэнтаў бліжэй чым на пяць марскіх міль.

Пазней шведскія сейсмолагі паведамілі пра два ўзрывы, што адбыліся напярэдадні, на маршрутах залягання трубаправодаў "Паўночны паток" і "Паўночны паток - 2".-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі