Сцяг Чацвер, 25 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
14 сакавіка 2022, 10:46

Захарава: санкцыйная вайна супраць Расіі пачалася даўно

14 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Заходнія краіны ўжо шмат гадоў вядуць супраць Расіі санкцыйную вайну. Аб гэтым заявіла афіцыйны прадстаўнік МЗС РФ Марыя Захарава ў эфіры праграмы "Нядзельны вечар з Уладзімірам Салаўёвым", паведамляе ТАСС.

"Санкцыйная вайна пачалася не ў гэтым годзе: ішло ўдушэнне, спачатку плаўнае, потым рыўкамі, потым зноў плаўнае. То новыя санкцыі, то іх прадаўжэнне, то абвінавачанні, пад якімі няма ніякай глебы, і вось так ішло на працягу многіх гадоў, - сказала яна. - Датычылася гэта фінансаў, эканомікі, спорту, культуры, навукі, адукацыі, гуманітарных абменаў".

Марыя Захарава таксама звярнула ўвагу, што да 22-23 лютага МЗС РФ было нацэлена на перагаворы, гэта была пазіцыя краіны, але ЗША і Францыя адмовіліся. "ЗША як галоўны па талерачках, што датычыцца Украіны і пытанняў глабальнай бяспекі, а Францыя як пасрэднік. Гэта была іх ініцыятыва, яны гэта зрабілі самі, таму навошта цяпер крычаць адносна таго, што не ўсе опцыі былі вычарпаны, быццам бы агрэсія на пустым месцы, калі яны самі адмовіліся?" - звярнула ўвагу дыпламат.

Паводле яе слоў, калі краіне адмаўляюць у перагаворах на фоне таго, што шмат гадоў супраць яе вялася не проста дыскрымінацыя, а агрэсія па ўсіх франтах - ад фінансаў да інфармацыі, ад культуры да спорту, не вырашаць надзённыя праблемы, якія звязаны з існаваннем дзяржавы, немагчыма.

Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін аб'явіў 24 лютага аб правядзенні спецыяльнай ваеннай аперацыі ва Украіне ў адказ на просьбу кіраўнікоў рэспублік Данбаса аб дапамозе. Ён падкрэсліў, што ў планы Масквы не ўваходзіць акупацыя ўкраінскіх тэрыторый. Пасля гэтага ЗША, ЕС, Вялікабрытанія, а таксама шэраг іншых дзяржаў заявілі, што ўводзяць санкцыі супраць расійскіх фізічных і юрыдычных асоб.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі