ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Нядзеля, 4 чэрвеня 2023
Мінск Суцэльная воблачнасць +17°C
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
17 лютага 2023, 13:23

Захарава: санкцыі Кіева супраць угнаенняў з Беларусі і РФ падрываюць міжнародную харчовую бяспеку

Марыя Захарава. Фота МЗС РФ/ ТАСС
Марыя Захарава. Фота МЗС РФ/ ТАСС

17 лютага, Масква /Эдуард Півавар - БЕЛТА/. Санкцыі Кіева ў дачыненні да беларускіх і расійскіх угнаенняў і яго заклікі да Захаду далучыцца да аналагічных мер падрываюць міжнародную харчовую бяспеку. Аб гэтым заявіла на брыфінгу афіцыйны прадстаўнік МЗС Расіі Марыя Захарава, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Марыя Захарава звярнула ўвагу на ўказ прэзідэнта Украіны Уладзіміра Зяленскага аб абмежавальных мерах у дачыненні да 182 беларускіх і расійскіх транспартных і хімічных кампаній. "Сярод іх аказаліся і заводы па вытворчасці ўгнаенняў", - адзначыла яна.

"Гэта красамоўна сведчыць аб тым, як у рэальнасці Украіна падыходзіць да рэалізацыі пакетных дамоўленасцей у рамках так званай чарнаморскай ініцыятывы, якой прадугледжаны вываз яе збожжа з партоў Адэскай вобласці і доступ расійскай аграпрадукцыі і ўгнаенняў на сусветны рынак", - падкрэсліла Марыя Захарава.

Пры гэтым яна канстатавала, што Кіеву уласных забарон аказалася мала. "Ён запатрабаваў ад Злучаных Штатаў Амерыкі і Еўрасаюза таксама далучыцца да аналагічных санкцый, каб ужо ўдарыць так па харчовай бяспецы розных кантынентаў свету, каб запомнілі надоўга", - адзначыла прадстаўнік МЗС РФ.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі