Сцяг Субота, 27 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
20 сакавіка 2024, 12:50

Захарава параіла Захаду прывесці сваё заканадаўства аб выбарах у адпаведнасць з нормамі дэмакратыі

Фота ТАСС
Фота ТАСС
20 сакавіка, Масква /Эдуард Півавар - БЕЛТА/. Афіцыйны прадстаўнік МЗС Расіі Марыя Захарава параіла заходнім краінам прывесці сваё выбарчае заканадаўства ў адпаведнасць з сапраўднымі дэмакратычнымі нормамі. Аб гэтым яна сказала на брыфінгу ў адказ на рэакцыю Захаду на праведзеныя ў РФ выбары прэзідэнта, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

"Мы звярнулі ўвагу на шквал выступленняў так званых заходніх партнёраў (вядома, якія яны нам партнёры цяпер) па пытанні ацэнкі вынікаў выбараў прэзідэнта нашай краіны. Нібыта па свістку яны сталі зачытваць адны і тыя ж метадычкі з аднымі і тымі ж словамі, аднымі і тымі ж выразамі. І ўсё гэта яшчэ да закрыцця выбарчых участкаў, а многія рэпеціравалі яшчэ задоўга да пачатку правядзення выбараў", - заявіла Марыя Захарава.

"Не змаглі сарваць выбары ў цэлым, не змаглі паўплываць на волевыяўленне грамадзян, не маючы на гэта ніякага права, - вырашылі сказіць. Каменціруючы падобныя выпады, хочацца адзначыць: у нас у Расійскай Федэрацыі - прамыя выбары прэзідэнта. І ніхто не мае права зневажаць расійскі народ, які зрабіў свой выбар. А калі вы там на Захадзе зайздросціце, дык не зайздросціце, а лепш папраўце нешта ў сябе, у заканадаўствах сваіх псеўдадэмакратый - прывядзіце іх у адпаведнасць з рэальнымі, сапраўднымі дэмакратычнымі нормамі, і мы за вас парадуемся", - дадала афіцыйны прадстаўнік МЗС РФ.

Пры гэтым, падкрэсліла Марыя Захарава, лідары краін НАТА не толькі не заўважаюць, але і апраўдваюць удары ўкраінскіх тэрарыстаў з заходняй зброі па мірна галасуючых расійскіх грамадзянах і выбарчых участках. "Затое гатовы выказваць меркаванне аб нелегітымнасці выбараў ва ўсіх пунктах свету", - адзначыла яна.

"Яшчэ раз хачу падкрэсліць: у нас прамыя выбары прэзідэнта. Гэта выбар, які робіць кожны грамадзянін Расійскай Федэрацыі, галасуючы непасрэдна за чалавека, якому хоча даверыць кіраванне краінай. Не галасуючы за пасрэдніка, не дэлегуючы гэта камусьці, хто называе сябе лабістам, прадстаўніком ці яшчэ кім бы там ні было, а выбіраюць прэзідэнта. Многія натаўскія краіны, якія нас спрабуюць вучыць, маюць такую сістэму і рэалізуюць яе на практыцы? Вядома, не: Штаты, ну пра Брытанію я наогул не хачу гаварыць, там нейкае незразумелае скрыжаванне манархіі і дэмакратыі. А што, у Германіі, можа, прамыя выбары кіраўніка дзяржавы? Чатыры тэрміны запар сядзяць у Германіі канцлеры: то адзін, то другі, і нармальна, ніхто там нікога і ні за што не ганіць. Як утвараюцца кааліцыі і якое дачыненне яны маюць да волевыяўлення грамадзян - наогул незразумела. І таксама нічога: называюць дэмакратыяй і ідуць далей", - канстатавала афіцыйны прадстаўнік МЗС РФ.

"Рабіце што хочаце, і няхай яны робяць што хочуць, калі ласка. Гэта іх людзі, іх палітыкі, іх сістэмы - да нас гэта не мае ніякага дачынення. Дык і да нас проста не лезьце", - дадала Марыя Захарава.-0-
Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі