
20 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прадстаўнік расійскага МЗС Марыя Захарава параіла палітычным дзеячам у краінах Еўрасаюза звярнуць увагу на свае памылкі і ў іх шукаць прычыны ўнутраных крызісаў, паведамляе ТАСС.
Такім чынам Захарава пракаменціравала заяву кіраўніка італьянскага МЗС Луіджы Дзі Маё аб тым, што Масква нацэлена на дэстабілізацыю Італіі і Еўропы.
Паводле слоў Захаравай, менавіта адсутнасць прафесіяналізму ў еўрапейскіх палітыкаў прывяло да крызісных сітуацый у эканоміцы і сацыяльнай сферы, з-за чаго цяпер пакутуюць простыя еўрапейцы. "Раілі б еўрапейскім палітыкам шукаць прычыны сваіх унутраных крызісаў ва ўласных памылках і непрафесіяналізме", - адзначыла Захарава.
Яна таксама звярнула ўвагу, што Дзі Маё спрабуе перакласці віну за ўнутрыпалітычнае бязладдзе на знешнія сілы, у прыватнасці, на Расію. "Мы самі ашаломлены магутнасцю расійскай дыпламатыі, як вынікае з паведамленняў італьянскіх СМІ. Аказваецца, нашы паслы некалькімі званкамі могуць мяняць урады", - заявіла Захарава.
Дыпламат адзначыла, што такія прыёмы не новыя: раней і іншыя заходнія краіны спрабавалі растлумачыць свае няўдачы знешнімі фактарамі.-0-